Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022

Настаўнікі і вучні нашай школы актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы – свята, якое па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца ва ўсім свеце.

Панядзелак для навучэнцаў і настаўнікаў школы пачаўся з ужо традыцыйнай акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Старшакласнікі сустракалі ўваходзячых і раздавалі запрашэнні прыняць удзел у свяце. На працягу ўсяго дня былі праведзены самыя разнастайныя мерапрыемствы. Вучні старэйшых класаў праводзілі апытанне “Самае цёплае слова”,  запрашалі на пляцоўку да ўдзелу “Чытаем класікаў анлайн”, а творчыя і неабыякавыя да роднага слова вучні запрашалі прыняць удзел у акцыіКрылатыя словы. Атмасфера панавала святочная. Усім было цікава і займальна!

2 3 20220221_135735 20220221_135743 20220221_141259

СМАК РОДНАЙ МОВЫ
 
Смак роднай мовы адчуваю
У золкай свежасці лугоў,
У тонкім паху Іван-чаю,
У подыху п’янкім стагоў.
 
Хваёвым пахам вабяць словы
І чорнай спеласцю ажын.
Смак непаўторны, адмысловы
Ў лясной санлівасці сцяжын.
 
І нават пах азёрнай ціні
Бывае да спадобы мне.
Малюю словамі карціны
На папяровым палатне.
 
І з матчынай пяшчотай  словы
Сплятуцца зёлкамі ў вянках,
Калі ў скарбонцы роднай мовы
Знайду тых слоў і смак,і пах.
 
У сіняй сціпласці валошкаў,
У сонным шэпце каласоў,
І ў чысціні нябеснай трошкі
Адбітку ёсць дзівосных слоў.
 
Аблокі пышныя смяюцца,
З вышынь спадае дабрыня,
І роднай мовы словы льюцца,
І песціць Музу цішыня.
 
Надзея Момлік
19.02.2022